23 лютага 2010
я б хацела жыць на бульвары. там вузкая вулачка з памаранчавым сьвятлом старых ліхтарэй, з асеньнімі клёнамі, якія падступаюць да дамоў так блізка, што здаецца яны растуць са сьцен. там ніколі не прыбіраюць лісьце з настолькі гладкага тратуара, што можна сьмела дэфіліраваць у абцасах. там аднабаковы рух на поўнач, дзе ля скрыжаваньня заўсёды сьпіць жоўтае таксі з шашачкамі з Мафіі2. ( Чытаць болей... )
30 студзеня 2010
У кватэры ёсьць два месцы, дзе мне крэатывіцца - ванная і ложак. Паколькі сёньня там напрыдумлялася занадта асабістае, замест распавядаю пра свой пункцік. ёсьць мужчыны, зьвяртаючыся да якіх у мяне язык не паварочваецца назваць іх імя. Як правіла, яны вельмі дарагія мне людзі і займаюць асаблівае становішча сярод усіх, зь кім я кантактую. А вось як толькі маё стаўленьне зьмяняецца, яны зноў становяцца сашамі і сірожамі. гучыць гэта ня так жудасна, як ёсьць на самой справе. :) напрыклад, свайго былога хлопца я называла выключна Заіц. Праблемы пачыналіся калі мне трэба было тэлефанаваць на хатні, альбо проста зваць яго да тэлефона. тут спрацоўвала мая кемлівасьць, якая з дапамогай сінонімаў і азначэньняў распавядала чаго я прычапілася. вядома, зараз Заіц далёка ня заіц) зусім нядаўна, у пачатку '10, мне страшэнна захацелася набраць старога знаёмага. і спыніла мяне толькі адно - я не ўяўляла як растлумачыць хто мне патрэбны на тым провадзе. гэта дыягназ?) пс-а дзе вам лепш за ўсё крэатывіцца?)
29 студзеня 2010
бац @ 11:30
колькі разоў было ўжо тое маё вяртаньне) між іншым, вяртацца заўсёды складана. бо неяк не салідна проста прыйсьці і напісаць - "я зноўку з вамі. любіце і каментуйце". тут трэба нейкая фішка, якой ў мяне пакуль няма. зь іншага боку, патрэбна мне гэтая саліднасьць?)) пс - а вы чыталі б мяне, калі б запісы былі расейскаю? а ангельскаю? французскаю?
23 сакавіка 2009
usl @ 22:41
O_o:  drunk
nOiSe: call me when u're sober
так-с, спадарства! прапаноўваю разьвіртуалізацыю на Сьвярдлова, 4. Пад самым дахам. хіба не рамантыка? Заходзім, вітаемся, бавім час. жанатых прашу не турбаваць буду там неперманентна завісаць. знаходзьце мяне па кавалках пазлаў - ( Чытаць болей... )
14 сакавіка 2009
забіце мяне камянямі, але ў жыцьці я размаўляю па-расейску). гэта прасьцей і ўжо больш як звычка. але сёньня тэлефоніць мне знаёмы і я зь ім ад балды пачынаю па-беларуску, нават не разумеючы яго здзіўлены голас. праз хвілін 5 ён мне выдае - ммм зь якога часу мы па-беларуску?( Чытаць болей... )
10 сакавіка 2009
факт №1. я ня веру ў сяброўства паміж м і ж. факт №2. у мяне ёсьць вельмі-вельмі добры сябра знаёмы, зь якім мы файна бавім час. ( Чытаць болей... )
08 сакавіка 2009
мальчыкі, не стаім табуном у калідоры, выціраем ногі і праходзім, праходзім. падарункі складваем па левую руку, кьветкі - па правую. вусныя у прамым і пераносным сэньсевіншаваньні прымаю на кухні, дзе вас ужо чакае брудны посуд і пустая лядоўня. разьлічваемся на раздватры. першая партыя ідзе ў краму, другая наводзіць чысьціню, трэцяя робіць мне манікюр. сыходзім таксама па групках. а вас, трэція мае, я папрашу застацца. мне яшчэ спаднічку папрасаваць і абцасікі начысьціць. усе вольныя. антракт. ( Чытаць болей... )
06 сакавіка 2009
nOiSe: а нам всё равно, а нам всё равно. не боімся мы..
хварэю ўжо некалькі дзён. спадніцы тут ні пры чым. але зараз у мяне такі сэксуальны голас=)))) хоць ты не лячыся ўвогуле! пацалункі пераносяцца на наступны тыдзень. запаслася колдрэксамі і стрэпсілсамі. хаджу па горадзе, разношу вірусы. і ліцэнзія на касперскі скончылася( пс - кажуць, усе хваробы ад нерваў. лячуся шопінгам=)) зарплаты ўжо амаль няма..
05 сакавіка 2009
а ў спадніцы ўжо цёпла!)) праўда з-за моцнага ветру адчувала сябе Манро. хлопцы, ці не за гэта вы любіце вясну? ;)
01 сакавіка 2009
у стужцы ўвесь люты была эйфарыя наконт вясны. людзі мітусіліся, чакалі. і што? вось вам вашая вясна! адчуваеце? какашкі толькі паўсплывалі мітусіцеся зараз, чакайце зьменаў і жріте снег. *я па-добраму:)* падкідваю вам народную прыкмету - калі каты пачынаюць выць, значыцца пачаўся сакавік. альбо люты, альбо студзень. прынамсі ў майго кацяры паходу зьбіўся біялагічны гадзіньнік. ён не дае спаць ужо 2 месяцы. каханьне, блін( пс - чаго вы чакалі\чакаеце ад вясны?
|